Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРІКС стварае альтэрнатыву МВФ і Сусьветнаму банку


Уладзімер Пуцін прыбыў на саміт БРІКС у Дурбан.

Уладзімер Пуцін прыбыў на саміт БРІКС у Дурбан.

Міністры фінансаў Бразыліі, Расеі, Індыі, КНР і Паўднёвай Афрыкі на саміце супольнай арганізацыі БРІКС ў Дурбане дамовіліся стварыць альтэрнатыву МВФ і Сусьветнаму банку.

Пра згоду стварыць супольны Банк разьвіцьця па выніках перамоваў заявіў міністар фінансаў Паўднёвай Афрыкі. Разам з тым, як сказаў ягоны расейскі калега, пакуль бакі не змаглі дамовіцца аб парамэтрах новага банка і месцы ягонага знаходжаньня.

Абмеркаваньне ўмоў стварэньня банку адбылося ў аўторак. Сярод тэм, па якіх бакам не ўдалося дамовіцца — аб’ём капіталу, памер узносаў кожнай краіны і парадак прыняцьця рашэньняў. У прыватнасьці, засталося нявырашаным пытаньне, ці будзе кіраваньне банкам ажыцьцяўляцца прапарцыйна памеру ўзносу альбо на роўных умовах.

Краіны БРІКС такім чынам хочуць збалянсаваць сваім новым банкам МВФ і Сусьветны банк, якія яны разглядаюць як занадта залежныя ад краін Захаду.

Тым часам кіраўніцтва Сусьветнага банка ўжо падтрымала ідэю стварэньня Банка разьвіцьця Бразыліі, Расіі, Індыі, Кітаю і Паўднёвай Афрыкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG