Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 сакавіка: Фільмы ў Вільні, Пераклады ў Менску, Суд у Маскве. Міжнародны дзень тэатра


кнігарня логвінаЎ

кнігарня логвінаЎ

Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, гісторыі і сьвеце.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Вільні працягваецца беларускі тыдзень. У праграме кінафэстывалю кароткамэтражак «Cinema Perpetuum Mobile» пакажуць фільмы сучаснага беларускага андэрграўнду.

У кнігарні «логвінаЎ» пройдзе публічная дыскусія: «Пераклады на беларускую мову: пэрсанальныя авантуры альбо паспалітыя стратэгіі?» У якасьці экспэртаў да ўдзелу ў дыскусіі запрошаныя перакладчыкі і выдаўцы: Павал Касьцюкевіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зьміцер Вішнёў, Эдуард Куфцерын, Зьміцер Колас, Андрэй Казакевіч, Генадзь Сагановіч, Сяргей Сматрычэнка, Аляксей Ластоўскі. Пачатак у 19:30.

У Маскве працягнецца суд у справе юрыста Сяргея Магніцкага, якога пасьмяротна судзяць за дапамогу фонду Hermitage Capital ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у Расеі. Як тлумачаць расейскія сьледчыя органы, разгляд справы ў дачыненьні да нябожчыкаў магчымы на просьбу сваякоў, якія разьлічваюць на рэабілітацыю чалавека. Аднак абарона настойвае, што ніхто са сваякоў Магніцкага не даваў згоды на аднаўленьне справы.

Місія МВФ прыбудзе ва Ўкраіну для перамоваў наконт чарговага крэдыту. Кіеў разьлічвае атрымаць ад Фонду 10 млрд. даляраў.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1891 – нарадзіўся Клаўдзі Дуж-Душэўскі (г. Глыбокае), палітычны дзяяч, аўтар нацыянальнага бела-чырвона-белага сьцяга.

1909 – нарадзіўся паэт Валеры Маракоў.

1979 – у Вашынгтоне памёр Рыгор Крушына (Казак), пісьменьнік, паэт, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

1993 – у Вільні на могілках Росы адкрыты помнік Івану і Антону Луцкевічам.

1999 – адбыўся І зьезд беларусаў Расейскай Фэдэрацыі.

2000 год – у Менску было брутальна разагнанае мірнае шэсьце ў гонар Дня Волі. Улады ўвялі ў цэнтар Менску міліцыю з сабакамі, спэцназ і бронетранспарцёры; было арыштавана каля 500 чалавек, многіх зь якіх зьбівалі ў пастарунках.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Міжнародны дзень тэатра

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Хочацца добрае ў песьню ўкласьці!
Я перажыў колькі сьветлых гадзін.
Слова мяне ратавала ў няшчасьці
I суцяшала, што я не адзін.


Рыгор Крушына
XS
SM
MD
LG