Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя пагражае ЗША ракетным ударам


Стратэгічныя ракеты Паўночнай Карэі нацэленыя на амэрыканскія ваенныя базы на Гуаме, Гаваях і кантынэнтальнай тэрыторыі ЗША.

Афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва Пхэньяну паведамляе, што гэта зьяўляецца адказам на палёты амэрыканскіх бамбавікоў, якія ў Паўночнай Карэі разглядаюць як пагрозу.

На поўдні Карэйскай паўвыспы праходзяць штогадовыя амэрыканска-паўднёвакарэйскія вайсковыя вучэньні. Манэўры працягнуцца да канца красавіка.

Днямі ЗША і Паўднёвая Карэя падпісалі вайсковы пратакол, які дае магчымасьць дзьвюм краінам прымаць супольныя меры ў выпадку любой пагрозы з боку Пхэньяну.

Сытуацыя на Карэйскай паўвысьпе абвастрылася пасьля запуску летась у сьнежні ў КНДР спадарожніка і праведзеных Паўночнай Карэяй 12 лютага ядзерных выпрабаваньняў.

У адказ на гэтыя дзеяньні Рада бясьпекі ААН зрабіла больш жорсткімі санкцыі ў дачыненьні да Пхэньяну.

Кітайскі МЗС заклікаў бакі да стрыманасьці. Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе заявіла, што Пхэньяну варта згарнуць сваю ядзерную праграму.

На мерапрыемстве, прысьвечаным памяці трагедыі, калі тры гады таму ў Жоўтым моры затануў паўднёвакарэйскі вайсковы карабель, яна заклікала КНДР адмовіцца ад сваёй ядзернай праграмы.

Сэул абвінавачвае Пхэньян у тым, што ў 2010 годзе карабель патануў у выніку тарпэднай атакі. Тады загінулі 49 маракоў. Пхеньян гэта заўсёды адмаўляў.

Раней, у сакавіку, Паўночная Карэя абвясьціла, што адмаўляецца ад 60-гадовага замірэньня, якое паклала канец Карэйскай вайне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG