Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чуткі пра «арышт Абрамовіча ў ЗША» абвалілі акцыі яго кампаніі


Расейскі бізнэсовец Раман Абрамовіч узважвае магчымасьць падаць у суд на тэлеканал РБК за распаўсюджаньне ілжывай інфармацыі пра ягоны арышт у ЗША, паведамляе прэсавы сакратар алігарха Джон Ман.

Джон Ман падкрэсьліў, што Раман Абрамовіч ня мае намеру пакінуць без наступстваў распаўсюджваньне ілжывых чутак, перадае The Moscow Times. Ён дадаў, што чакае ад РБК тлумачэньня з нагоды публікацыі.

25 сакавіка РБК-ТБ паведаміў, што агенты ФБР арыштавалі Рамана Абрамовіча ў ЗША. Па адных чутках, яго нібыта затрымалі для допыту ў сувязі са сьмерцю Барыса Беразоўскага, па іншых, прычынай стала жаданьне ФБР дапытаць бізнэсоўца з нагоды прадастаўленьня Расеі права на правядзеньне чэмпіянату сьвету па футболе ў 2018 годзе — у прыватнасьці, такую інфармацыю падаў агенцтву «Інтэрфакс» адвакат Аляксандр Дабравінскі. Гэта паведамленьне абверглі Джон Ман, а затым і прадстаўнікі амэрыканскіх праваахоўных органаў.

Тым ня менш, пасьля публікацыі згаданага паведамленьня ўзьнікла паніка на біржы, якая пацягнула за сабой паніжэньне курсу акцый кампаніі Абрамовіча Evraz на лёнданскай біржы на 4,5%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG