Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэсу паслалі чэк. На неба


Супрацоўнікі вэнэсуэльскай тэлекамунікацыйнай кампаніі Cantv з дапамогай паветраных шарыкаў, напоўненых геліем, адправілі ў неба чэк з дывідэндамі за мінулы год.

«Мы адпраўляем гэты сымбалічны падарунак, чэк на 1 800 000 000 балівар, таму, хто зрабіў магчымым, каб ваша кампанія працавала не для замежных капіталістаў, а для вэнэсуэльскага народу, — камандантэ Уга Чавесу», — адзначыў часова выконваючы абавязкі прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікалас Мадура, перадае ІТАР-ТАСС.

Мадура нагадаў, што перш кампанія належала амэрыканцам, і паведаміў, што рэкордны прыбытак, атрыманы ў мінулым годзе кампаніяй Cantv, будзе накіраваны на фінансаваньне агульнанацыянальных сацыяльных праграм, дзякуючы якім выплачваюцца пэнсіі, будуецца таннае жыльлё і выплачваюцца дапамогі адзінокім маці.

Уга Чавес памёр 5 сакавіка пасьля цяжкай працяглай хваробы. На працягу дзесяці дзён труна зь яго целам была выстаўленая для разьвітаньня ў Зале славы Вэнэсуэльскай вайсковай акадэміі. Улады абвясьцілі, што за гэты час разьвітацца зь ім прыйшлі 4 мільёна чалавек. Пасьля гэтага труну з целам экс-прэзыдэнта зьмясьцілі ў мармуровы саркафаг, усталяваны ў сталічным Музэі.

У пахавальнай цырымоніі ў Каракасе ўдзельнічалі Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG