Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся беларускі тыдзень у Вільні

  • Тацяна Поклад

У Вільні адзначаць Дзень Волі пачалі з урачыстасьці на могілках Росы, дзе пахаваныя шмат беларускіх дзеячоў, у іх ліку прах братоў Антона і Івана Луцкевічаў.


Каля помніка Антону і Івану Луцкевічам на «Літэрацкой горцы» на віленскіх могілках Росы выступілі мясцовыя беларускія актывісты і госьці зь Беларусі, у іх ліку Станіслаў Шушкевіч. Разам зь беларускімі ўдзельнікамі было шмат журналістаў літоўскіх, беларускіх і іншых СМІ. Так пачалося ў Вільні сьвяткаваньне з нагоды Дня Волі.

Сёлета, як і ў мінулым годзе, 25 сакавіка ў Літве распычанаецца цэлы «беларускі тыдзень», цягам якога заплянаваныя выставы, канцэрты, кінапаказы ў Доме правоў чалавека ў Вільні, дзень адкрытых дзьвярэй у ЭГУ і канфэрэнцыя ў Сойме «Што чакаць Беларусі ад старшынёўства Літвы ў Эўразьвязе?»

25 сакавіка ўвечары — урачысты прыём з нагоды Дня Волі ў Віленскай ратушы і канцэрт вакальнага этна-трыё Akana NHS. У фае Ратушы адкрываецца беларуская выстава, прысьвечаная Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека.

Помнік Антону і Івану Луцкевічам

Помнік Антону і Івану Луцкевічам

XS
SM
MD
LG