Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзі ядуць зашмат солі і паміраюць ад яе


Спажываньне солі ў сьвеце як найменей удвая большае, чым бы мусіла быць, і гэта робіць вялікі ўплыў на здароўе людзей.

Сярэдняе дзённае спажываньне натрыю на жыхара Зямлі склала ў 2010 годзе 3950 міліграмаў, тым часам як норма, рэкамэндаваная Сусьветнай Арганізацыяй Здароўя (САЗ), складае 2000 мг, а Амэрыканскай Асацыяцыяй Сэрца (ААС) — 1500 мг.

Адмысловае дасьледаваньне, праведзенае ў 187 краінах, паказала, што ў 181 краіне узровень спажываньня солі вышэйшы за рэкамэндаваны САЗ, а ў 119 краінах — значна вышэйшы (лішак складае больш за 1000 мг).

Найменш солі спажываюць у Кеніі і Малаві — каля 2000 мг за дзень. Найбольш — у Казахстане (каля 6000 мг), ва Ўзьбекістане і на Маўрыкіі (крыху менш за 6000 мг за дзень).

Уплыў залішняга спажываньня натрыю: каля 2,3 мільёнаў сьмерцяў ад сардэчна-судзінных захворваньняў толькі ў 2010 годзе. Пра гэта паведамілі спэцыялісты ААС.

Сярод 30 найвялікшых краінаў сьвету найвышэйшая сьмяротнасьць (на мільён дарослых) з прычыны празьмернага спажываньня солі назіраецца ва Ўкраіне (2109), Расеі (1803) і Эгіпце (836).

Найніжэйшая сьмяротнасьць ад залішняга ўжываньня солі — у Катары (73), Кеніі (78) і Аб’яднаных Арабскіх Эміратах (134).
XS
SM
MD
LG