Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве завяршаецца 10-ы Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно пра правы чалавека. Беларусь на фэстывалі прадстаўляюць рэжысэры Вячаслаў Ракіцкі і Андрэй Куціла. Іх фільм «Даволі! Да Волі...» ўключаны ў спэцыяльную праграму «Выбар ёсьць!»

Карціна асэнсоўвае падзеі, якія адбыліся ў Менску 19 сьнежня 2010 году, калі брутальна была разагнаная мірная акцыя пратэсту супраць сфальшаваных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, а яе ўдзельнікаў кінулі за краты, пазвальнялі з вучобы і працы. Стужка ўжо брала ўдзел у кінафэстывалях у Італіі, Шатляндыі, Польшчы, а на фэстывалі ў Опузэне (Харватыя) атрымала прыз за «лепшы дакумэнтальны фільм». 24 сакавіка адбылася яе ўкраінская прэм’ера.

Расказвае адзін з аўтараў фільму Вячаслаў Ракіцкі.

XS
SM
MD
LG