Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы «трэш» на конкурс: гарэлка, бульба, БРСМ


На конкурс ужо даслалі больш за 700 малюнкаў і фатаграфіяў. Мы спынілі прыём новых працаў на конкурс. Вынікі будуць падведзеныя неўзабаве.

Амаль у кожнага беларуса ёсьць мабільны тэлефон, фотаапарат і выхад у інтэрнэт. Кожны сутыкаецца са сьмешнай рэклямай і абсурднай сыстэмай, з дасьціпнасьцю суседзяў і дурасьцю чыноўнікаў.

Мы прапануем чытачам і слухачам «Свабоды» падзяліцца назіраньнямі, дзівосамі і дзівацтвамі, якія адбываюцца вакол. Нас цікавіць усё, што зьдзіўляе, шакуе, правакуе, прымушае сьмяяцца і плакаць, але зьяўляецца беларускай штодзённасьцю, — гэта і ёсьць беларускі трэш!

На конкурс прымаюцца:

— фатаздымкі,
— відэаролікі,
— фотакаляжы.

Па магчымасьці, пазначайце аўтарства фотаздымкаў і відэа.

Вашыя працы дасылайце:

— на e-mail: radiosvaboda@gmail.com,
— у альбом суполкі Радыё Свабода ў vk,
— на старонку Радыё Свабода ў фэйсбуку,
— у твітар з пазнакаю @svaboda.


Фота ці відэа павінна быць зьнятае ў Беларусі альбо паказваць беларусаў за мяжой. Гэта можа быць і старое фота ці відэа: час ня мае значэньня.
Прыём працаў на конкурс скончыцца 22 сакавіка.

Галасаваньне адбудзецца на сайце. Канчатковага пераможцу вызначыць журы Радыё Свабода.

Галоўны прыз: хатні кінатэатар Samsung HT-E455K.

Таксама мы разыграем фотаапарат FujiFilm S2980 і плэер iRiver 6300.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG