Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нягледзячы на забарону ўладаў, многія актывісты на Гарадзеншчыне ўсё ж па-свойму адзначаюць 95-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі.

Нягледзячы на забароны ўладаў праводзіць сьвяточныя мерапрыемствы ў гонар 95-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі, многія актывісты на Гарадзеншчыне ўсё ж па-свойму адзначаюць гэты дзень.

Сябры Слонімскага згуртаваньня дэмакратычных сілаў запусьцілі 25 сакавіка бел-чырвона-белыя балёны над Слонімам. Да іх прымацавалі бел-чырвона-белыя сьцяжкі і каляровыя ўлёткі з тэкстам пра гісторыю стварэньня БНР.

Актывісты зь Сьвіслачы наведалі магілу Віктара Каліноўскага, усклалі кветкі да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, а таксама наведалі памятныя мясьціны, зьвязаныя з паўстаньнем Каліноўскага, павіншавалі суайчыннікаў са сьвятам і адзін аднаго.
XS
SM
MD
LG