Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка не сьпяшаецца ў Беларусь


Аляксандар Лукашэнка адцягвае сваё вяртаньне ў Беларусь. Пасьля візытаў у Сынгапур і Інданэзію кіраўнік Беларусі накіраваўся ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

25 сакавіка ён сустрэўся там з намесьнікам прэм’ер-міністра, міністрам унутраных спраў ААЭ шэйхам Сейфам бен Заідам аль-Нахаянам. Спадар Сейф бен Заід аль-Нахаян адзначыў, што рады магчымасьці сустрэцца з прэзыдэнтам Беларусі, і выказаў гатоўнасьць абмеркаваць пэрспэктыўныя пытаньні разьвіцьця двухбаковых стасункаў, паведамляе БелТА.

Таксама Лукашэнка сустрэўся з насьледным прынцам эмірата Абу-Дабі — намесьнікам вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі ААЭ шэйхам Мухамэдам бен Заідам аль-Нахаянам.

«Нас задавальняе, што Эміраты ніколі нам не выстаўлялі ніякіх папярэдніх умоў для супрацоўніцтва. Тым больш мы ня маем намеру абумоўліваць наша супрацоўніцтва нейкімі палітычнымі ўмовамі», — сказаў Лукашэнка.

Пра візыт кіраўніка Беларусі ў ААЭ загадзя не паведамлялася і невядома, колькі часу там правядзе Лукашэнка. Таксама невядома, ці апошняя гэта краіна ў сакавіцкім турнэ кіраўніка Беларусі.
XS
SM
MD
LG