Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На суд за Дзень Волі прыбыў украінскі консул


У суд Савецкага раёну Менску пасьля абеду прывезьлі затрыманых учора ўдзельнікаў адзначэньня Дня Волі.

Усяго будуць судзіць сем чалавек, зь іх двое — грамадзяне Ўкраіны, актывісты арганізацыі «Нацыянальны альянс» Юлія Грышчук і Юлія Сьлівінская. Іх непаўналетняга сябра Назара Зеліноўскага, якога таксама ўчора затрымалі, судзіць ня будуць.

У судзе знаходзіцца ўкраінскі консул, які апякуецца затрыманымі суграмадзянамі.

Праваабаронцы высьвятляюць прозьвішчы яшчэ дваіх затрыманых. Як паведамляе праваабарончая арганізацыя «Вясна», вядома, што зь беларускіх грамадзян суду чакаюць актывісты «Эўрапейскай Беларусі» Алег Рагоўскі і Аляксандар Кавалёў, а таксама Антон Цімохаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG