Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індэкс дэмакратыі: Беларусь нароўні з Кітаем


Паводле індэксу дэмакратыі (Democracy Index 2012), які сёлета пяты раз склаў аналітычны аддзел брытанскага часопісу Economist, Беларусь апынулася на 141-м месцы сярод 167 краінаў сьвету.

У гэтым рэйтынгу Беларусь аднесеная да катэгорыі краінаў, якія акрэсьліваюцца як «аўтарытарныя рэжымы».

Індэкс дэмакратыі вымярае ўзровень дэмакратыі ў дзяржаве і заснаваны на экспэртных ацэнках і выніках апытаньняў грамадзкай думкі ў адпаведных краінах, якія характарызуюць стан 60 ключавых паказчыкаў, згрупаваных у пяць асноўных катэгорый: выбарчы працэс і плюралізм, дзейнасьць ураду, палітычны ўдзел, палітычная культура, грамадзянскія свабоды.

Краіны адносяць да аднаго з чатырох тыпаў рэжымаў: поўная дэмакратыя, дэмакратыя зь недахопамі, гібрыдны рэжым, аўтарытарны рэжым.

Сёлета Беларусь апынулася паміж Емэнам і Кітаем. Месцы суседак Беларусі: Літва – 42 (дэмакратыя зь недахопамі); Польшча – 44 (дэмакратыя зь недахопамі); Латвія – 47 (дэмакратыя зь недахопамі); Украіна – 80 (гібрыдны рэжым); Расея – 122 (аўтарытарны рэжым).




Паводле клясыфікацыі экспэртаў Economist, на сьвеце ў 2012 годзе было 79 краінаў, палітычную сыстэму якіх можна назваць дэмакратыяй або дэмакратыяй зь недахопамі. У гэтых краінах жыве 48,5% насельніцтва нашай плянэты.

Ружовы колер – лідары рэтыйнгу: Нарвэгія, Швэцыя, Ісьляндыя, Данія, Новая Зэляндыя. Чорны колер -- «дно» рэтынгу: Саудаўская Арабія, Сырыя, Чад, Гвінэя-Бісаў, Паўночная Карэя. Чырвоны Колер - «група» Беларусі: Емэн, Кітай, Казахстан, Віетнам
Ружовы колер – лідары рэтыйнгу: Нарвэгія, Швэцыя, Ісьляндыя, Данія, Новая Зэляндыя. Чорны колер -- «дно» рэтынгу: Саудаўская Арабія, Сырыя, Чад, Гвінэя-Бісаў, Паўночная Карэя. Чырвоны Колер - «група» Беларусі: Емэн, Кітай, Казахстан, Віетнам
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG