Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая беларуская прэзыдэнтка, хто яна?


Як можна застацца беларускай, паехаўшы зь Беларусі ў 8 гадоў? Чым унікальная Сарбона і прыцягальная Канада? Як Шыманец стала Сурвілай і хто быў лідэрам у сям'і?

Пра гэта і іншае ў чарговым выпуску «Свабоды бяз гальштукаў» старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу распытвалі Алена Ціхановіч і Ян Максімюк.

Івонка Сурвіла стала першай жанчынай на чале Рады БНР, яна сёмы па ліку кіраўнік, ці кіраўніца беларускага ўраду ў выгнаньні. Па-беларуску яе пасада называецца старшыня Рады БНР, але на большасьць моваў сьвету перакладаецца як прэзыдэнт. Здавалася б, прэзыдэнт сымбалічнай дзяржавы, але яе праца мае рэальнае напаўненьне. Палітычнае лябіраванне ў інтарэсах дэмакратычнай Беларусі, гуманітарныя, культурніцкія праекты. Але сёньня нас больш будзе цікавіць сама Івонка, яе сям’я, яе карані, яе адукацыя — усё тое, што стала асновай яе ганаровай пасады.


Тут выбраныя моманты праграмы. Націсьніце, каб паглядзець абраныя кавалкі відэа:

3:26 Бацька-палітвязень уцякае з палону ў першы дзень вайны. Пераломны момант для ўсёй сям’і, якую праз пару гадоў магла ўратаваць толькі эміграцыя.

7:55 «Сарбона за пару франкаў», або як туды патрапіла дачка бедных эмігрантаў.

10:05 Як будзе па-дацку «чырвоны кісель са сьмятанай», або пачаткі мультылінгвізму.

11:50 «Я мела шчасьце, што сустрэла беларуса». Самы шчодры Янка, які паклаў ёй на талерку месячны заробак.

16:26 Пра самы шчасьлівы і плённы пэрыяд жыцьця — працу над беларускай праграмай Гішпанскага радыё.

19:52 Дачка Паўлінка абараняе ў ЗША дактарат пра беларускі рок.

21:17 Чарнобыльскія дзеці ў Канадзе. Добра ці не, што беларуская дзяржава тармозіць ці блякуе ўсынаўленьне беларускіх дзяцей замежнікамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG