Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 Сакавіка адзначылі ў Канадзе


Птушкi Волi
Птушкi Волi

24 сакавіка Згуртаваньне беларусаў Канады адзначыла 95-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Галоўнай тэмай сьвяточнай імпрэзы стала 150-годзьдзе паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Акрамя традыцыйных дакладаў, быў паказаны кліп Ляпіса Трубяцкога «Ня быць скотам» і мультфільм «Будзьма беларусамі!». Падчас імпрэзы адбылася тэлефонная размова з Паўлам Севярынцам, у якой ён павіншаваў беларусаў Канады са сьвятам і падзякаваў за падтрымку.

Сёлета Згуртаваньне беларусаў Канады павіншавала палітвязьняў з Днём Волі самаробнымі паштоўкамі і сымбалічнымі птушкамі Волі, зробленымі адмыслова да сьвята сябрамі ЗБК. Сьвяткаваньне скончылася гімнам «Магутны Божа». Здымкі Алены Лявончанкі.
Гiсторыя паўстаньня 1863 у словах
Гiсторыя паўстаньня 1863 у словах

Паштоўка палiтвязьням
Паштоўка палiтвязьням

Разам
Разам
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG