Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полудня пакаралі трыма з паловай гадамі калёніі

абноўлена

Жонка Полудня: «3,5 гады — гэта ня так шмат»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:53 0:00

Жонка Полудня: «3,5 гады — гэта ня так шмат»

25 сакавіка Ваенная калегія Вярхоўнага суду абвясьціла прысуд Яўгену Полудню, былому намесьніку міністра ўнутраных спраў, якога прызналі вінаватым у злоўжываньнях.

Полудзень атрымаў тры з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Яго таксама пазбавілі званьня палкоўнік.

У Полудня сканфіскуюць: 1 аўтамабіль, ноўтбук, бутэльку каньяку, 9 каністраў, торт, мабільны тэлефон, 9 мільёнаў беларускіх рублёў.

Дом, кватэра і яшчэ адзін аўтамабіль, якія таксама фігуравалі ў справе, будуць перададзеныя іншым уласьнікам.

Жонка і брат Полудня заявілі Свабодзе, што ня будуць абскарджваць прысуд.

Перад абвяшчэньнем прысуду Палудзень заплакаў, калі пабачыў у зале суду свайго малога сына.

Працэс праходзіў у Беларускім вайсковым судзе з 14 студзеня і адпачатку быў закрытым. Невядома нават, колькі папрасіў для Яўгена Полудня пракурор. Бок абвіначаньня на працэсе прадстаўляў пракурор Мірончык. Ён удзельнічаў у працэсе Кавалёва-Канавалава.

Паводле артыкулаў, якія былі інкрымінаваныя былому намесьніку міністра ўнутраных спраў — злоўжываньне ўладай, перавышэньне ўлады і атрыманьне хабару, — яму пагражала да 15 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Пад вартай Яўген Полудзень са сьнежня 2011 году.

Абвінавачаньне па хабары зьнялі. Суд вырашыў, што віна тут не даказаная.

У 2011 годзе за датычнасьць да рэпрэсіяў супроць удзельнікаў пратэставых акцыяў Яўген Полудзень быў уключаны ў сьпіс неўязных у краіны Эўразьвязу і ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG