Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША дапамогуць Паўднёвай Карэі адбівацца ад КНДР


Вайскоўцы Паўднёвай Карэі і ЗША на сумесных занятках
Вайскоўцы Паўднёвай Карэі і ЗША на сумесных занятках

ЗША і Паўднёвая Карэя падпісалі плян сумесных дзеяньняў супраць таго, што яны называюць «правакацыяй з боку Паўночнай Карэі».

У гэтым новым пагадненьні замацавана, што будуць рабіць краіны ў выпадку, калі КНДР раптам пачне атаку.

Паводле ранейшых дамоўленасьцяў, у дробных сутычках ЗША маглі і не прыходзіць на дапамогу. Цяпер Сэул можа зьвярнуцца да Вашынгтону, калі Пхеньян сапраўды нападзе на аддаленыя выспы Паўднёвай Карэі. Пакуль КНДР толькі пагражала гэта зрабіць.

У Паўднёвай Карэі стала знаходзяцца 28 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў, піша ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG