Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіпр атрымае выратавальны крэдыт — 10 мільярдаў эўра


Урад Кіпру і міжнародныя крэдыторы дасягнулі пагадненьня.

Умовы пагадненьня: другі паводле велічыні банк Кіпру Laiki Bank будзе ліквідаваны.

Таксама будзе рэфармаваны найбуйнейшая фінансавая ўстанова гэтай краіны — Банк Кіпру.

Страты яго ўкладчыкаў пакуль не вызначаны. Вядома толькі, што недатыкальнымі застануцца ўклады да 100 тысяч еўра.

На практыцы дэпазыты менш за 100 тысяч еўра будуць выведзены са структуры Laiki Bank і адыдуць да Банку Кіпра. Усе астатнія актывы застануцца ў Laiki Bank, які будзе ліквідаваны.
XS
SM
MD
LG