Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя не знайшла сьлядоў гвалту ў сьмерці Беразоўскага


Барыс Беразоўскі

Барыс Беразоўскі

Брытанская паліцыя ня выявіла ніякіх відавочных сьлядоў гвалту ў сьмерці расейскага алігарха Барыса Беразоўскага.

Сёньня сьледчыя шукалі сьляды радыеактыўных або небясьпечных хімічных рэчываў ў доме загіблага.

Вядома, што яго цела Беразоўскага знайшоў асабісты целаахоўнік. Як ахоўнік сьцьвярджае, яму прыйшлося выломваць дзьверы ў ваннай, дзе ён пабачыў цела Беразоўскага на падлозе.

Паліцыя просіць не спэкуляваць на справе, пакуль ня будзе цалкам скончаная аўтапсія.

Амбасада Расеі ў Лёндане зробіць афіцыйную заяву ў панядзелак.
XS
SM
MD
LG