Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтар плякату “Волю Колю”: “Гэты хлопчык – палітзьняволены”


26-гадовы Дзьмітры Кавалгін, чыё фота з плякатам на Дні волі-2013 разышлося па сацыяльных сетках, кажа, што лёзунг «Волю Колю» прыдумаў сам. «У нашай краіне ёсьць дзіця, якое пакутуе горш за палітзьняволеных, — тлумачыць ён.

Калі Кавалгін зь сябрамі вярталіся з плошчы Бангалор, за імі ў тралейбус селі некалькі «чалавек у цывільным», а за тралейбусам ехаў міліцэйскі аўтобус. «Як толькі мы выйшлі на Акадэміі Навук, мяне адразу схапілі і яшчэ аднаго майго сябра. Ня тое, каб білі, але пару разоў далі „па нырках“ — для прафіляктыкі. У аўтобус на падлогу мяне кінулі. Я ляжаў хвілінаў дваццаць».

Кавалгін кажа, што тыя, хто іх затрымалі, увесь час стэлефаноўваліся са сваім кіраўніцтвам. «Амаль давезьлі да Цэнтральнага РУУС. Але міліцыянт праверыў маю торбу, напэўна, хацеў знайсьці гэты плякат. Але не знайшоў». Хлопцаў проста выкінулі з аўтобуса. Праўда, забралі сьцягі.

Дзмітры узначальвае моладзевую арганізацыю АГП «Маладыя дэмакраты».

«Рэжым баіцца, калі над ім сьмяюцца, а я над ім пасьмяяўся», — кажа Кавалгін.
XS
SM
MD
LG