Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: ускладаньне кветак і гульня пра БНР


Удзельнікі акцыі прыйшлі з кветкамі ўшанаваць памяць дзеяча БНР

Удзельнікі акцыі прыйшлі з кветкамі ўшанаваць памяць дзеяча БНР

Берасьцейскія дэмакраты ўшанавалі тутэйшага дзеяча БНР Адама Трыпуса, пахаванага на Трышынскіх могілках у абласным цэнтры.

Да яго магілы ўсклалі кветкі. Выступілі з прамовамі краязнаўцы і палітыкі. Ушанавалі і ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, помнік якім таксама стаіць на Трышынскіх могілках.

Пасьля акцыі моладзь з агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» і партыі БНФ зладзілі гульню гарадзкога арыентаваньня «БНР і Берасьце». Яе ўдзельнікі шукалі пэўныя пункты, дзе трэба было адказаць на пытаньні з гісторыі БНР, а па заканчэньні яна атрымалі падарункі. Такая гульня ладзілася ў Берасьці ўжо другі раз.

У мерапрыемствах, прысьвечаных 95-м угодкам абвяшчэньня БНР у Берасьці, узялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.

Ля помніка Адаму Трыпусу

Ля помніка Адаму Трыпусу



Акцыя сабрала сябраў розных палітычных партый і рухаў

Акцыя сабрала сябраў розных палітычных партый і рухаў

XS
SM
MD
LG