Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля дзясятка чалавек былі затрыманыя пасьля сканчэньня мітынгу ў парку Дружбы народаў.

Назіральнікі праваабарончага цэнтру «Вясна» паведамляюць, што ў Савецкі РУУС Менску дастаўлены 7 ўдзельнікаў мітынгу на Плошчы Дружбы народаў.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька паведаміў БелаПАН, што затрыманы выканаўца абавязкаў кіраўніка моладзевай структуры АГП «Маладыя дэмакраты» Дзьмітры Кавалгін. Менавіта ён нёс плякат «Волю Колю!». Пазьней АГП паведаміла, што Кавалгіна адпусьцілі, не знайшоўшы пляката. Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе пра затрыманні на Бангалоры: затрыманыя актывісты «Эўрапейскай Беларусі» Алег Рагоўскі і Мікіта Кавалёў.

Журналісты бачылі, як некалькі міліцыянтаў заскочылі ў тралейбус № 37.

Па сканчэньні мітынгу міліцыянты па рацыі атрымалі загад затрымліваць людзей з сымболікай, партрэтамі палітвязьняў, а таксама тых, хто ўзрываў пэтарды.
XS
SM
MD
LG