Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У католікаў – Вербная нядзеля


Архіўнае фота

Архіўнае фота

Дзясяткі тысяч вернікаў сабраліся на плошчы Сьвятога Пятра ў Рыме на імшу, якую служыць Папа Францішак з нагоды Вербнай нядзелі.

Гэта першая зь велікодных службаў, якой пачынаюцца сьвяты. Яна адзначае сьвята Ўваходу Гасподняга ў Ерусалім.

У чацьвер Папа мае намер прыняць удзел у абмываньні ног дванаццаці зьняволеных у калёніі для юных правапарушальнікаў.

Раней гэтая цырымонія абмываньня ўчынялася ў адным з рымскіх сабораў, дзе сьвятары прадстаўлялі дванаццаць апосталаў.

Па ўсёй Беларусі католікі таксама адзначаюць вербніцу. У магілёўскім касьцёле Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Станіслава адбыліся службы з нагоды Вербнай нядзелі. Службу адпраўляў ксёндз Раман Факсінскі на беларускай мове.





XS
SM
MD
LG