Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23 сакавіка ў Вільні адбылося шэсьце ў гонар кіраўніка антырасейкага паўстаньня Кастуся Каліноўскага, прымеркаванае да ўгодкаў яго сьмерці.

Удзельнікі акцыі сабраліся на Лукіскім пляцы — там, дзе 22 сакавіка 1863 году Кастуся Каліноўскага пакаралі сьмерцю. Тут ушанавалі памяць паўстанцаў хвілінай маўчаньня і ўскладаньнем кветак і зьнічоў. Выступілі беларускія дзеячы Літвы.

Потым пад бел-чырвона-белымі сьцягамі накіраваліся да гары Гедыміна, дзе, як мяркуецца, быў пахаваны Кастусь Каліноўскі.

Скончылі акцыю супольнай малітвай «Магутны Божа».

Шэсьце ў гонар Кастуся Каліноўскага адбываецца ў Вільні ўжо чацьвёрты раз. Арганізавалі яго «Беларуская нацыянальная памяць» і «Таварыства беларускай культуры Літвы».



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG