Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: сацыял-дэмакраты адзначаюць Дзень Волі


Берасьцейскія актывісты БСДП(Г) ушаноўваюць 95-я ўгодкі абвяшчэньня БНР цягам трох дзён. З 23 да 25 сакавіка сацыял-дэмакраты ладзяць інфармацыйную кампанію.

Актывісты распаўсюджваюць сярод берасьцейцаў улёткі, магніты з нацыянальнай сымболікай. Сацыял-дэмакраты наведваюць месцы, зьвязаныя з БНР у Берасьці, ладзяць круглыя сталы.

Як распавёў кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП(Г) Ігар Маслоўскі, для сацыял-дэмакратаў угодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі — адно з ключавых сьвятаў:

«Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчана сацыялістамі. І безь яе абвяшчэньня не было б потым БССР, а цяпер Рэспублікі Беларусь. Таму для нас зьяўляецца партыйным абавязкам распаўсюджваць інфармацыю аб падзеях 25 сакавіка 1918 году. Бо гэтая значная падзея, на жаль, не ўшаноўваецца на афіцыйным узроўні і замоўчваецца беларускімі ўладамі».

Абласная арганізацыя БСДП(Г) павіншавала таксама з Днём Волі палітвязьняў — паслала ім паштоўкі.



XS
SM
MD
LG