Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка ажыцьцяўляе трэці за тыдзень візыт у краіны Азіі.

Як паведаміла БЕЛТА з спасылкай на прэсавую службу беларускага кіраўніка, Аляксандар Лукашэнка накіраваўся зь візытам у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Перад гэтым ён пабываў з малодшым сынам Колем у Інданэзіі ды Сынгапуры.

Менскі эканаміст Сяргей Чалы, ацэньваючы азіяцкі тур Лукашэнкі, зазначыў Свабодзе:

«Такія візыты старанна рыхтуюцца. І Лукашэнка прыяжджае, каб сабраць вяршкі і каб атрымаўся хоць нейкі піяраўскі эфэкт. Але нават і гэта не ратуе.

Скажам, у Інданэзію Лукашэнка паехаў пасьля таго, як рэзка раскрытыкаваў урад. І вось перадаюць пра нейкія сотні мільёнаў даляраў цягам дзесяці гадоў. Дый тое не гарантавана. Дык пра што далей казаць? Як я разумею, гэта спроба згуляць на кантрасьце: маўляў, урад нічога ня можа, а вось прэзыдэнт паехаў — і ўсё зрабіў».
XS
SM
MD
LG