Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: былы прэзыдэнт у судзе


Былы прэзыдэнат Францыі Нікаля Сарказі адказаў на пытаньні судзьдзя ў Бардо.

Супраць Сарказі вядзецца расьследваньне. Яго вінавацяць у тым, што ён прыняў незаконныя ахвяраваньні для сваёй перадвыбарнай капаніі ў 2007 годзе.

Сарказі абвінавачваюць у тым, што ён скарыстаўся салідным узростам уладальніцы L’Oreal Ліліян Бэтанкур.

90-гадовая Бетанкур зьяўляецца самай багатай жанчынай Францыі.

Сарказі неаднаразова адмаўляў, што браў грошы ў Бэтанкур.

Скандал можа нанесьці шкоду шанцам Сарказі вярнуцца ў палітыку.

Аналітыкі кажуць, што Сарказі можа стаць кандыдатм ад кансэрватараў на прэзыдэнцкіх выбарах 2017 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG