Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура і падатковая трасуць «Мэмарыял»


Арсень Рагінскі.

Арсень Рагінскі.

Адна зь вядучых расейскіх няўрадавых арганізацыяў, таварыства «Мемарыял», ня будзе адмаўляцца ад замежных грантаў і рэгістравацца ў якасьці «замежнага агенцтва» у сувязі з праверкай, якая пачалася ў офісе праваабаронцаў.

Пра гэта «Інтэрфаксу» заявіў кіраўнік «Мемарыялу» Арсень Рагінскі.

Паводле яго слоў, з праверкай у будынак на вуліцы Карэтны рад прыйшлі супрацоўнікі маскоўскай пракуратуры, міністэрства юстыцыі і падатковай інспэкцыі.

Прэсавы сакратар «Мэмарыялу» Юлія Клімава распавяла, што на месцы нейкім чынам апынулася і здымачная група НТВ. Іх папрасілі выйсьці, завязалася невялікая сварка. Супрацоўнікі НТВ пакінулі офіс толькі пасьля таго, як быў выкліканы нарад паліцыі.

У лістападзе мінулага года ў Расеі пачаў дзейнічаць закон, які абавязвае некамэрцыйныя арганізацыі з замежным фінансаваньнем зарэгістравацца ў якасьці «замежных агентаў». У апошні час у рэгіёнах праводзяцца праверкі ў некамерцыйных арганізацыях па даручэньні Генпракуратуры Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG