Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На наступным тыдні ў чацьвер папа Францішак накіруецца ў рымскую турму для непаўналетніх вязьняў Касал дэль Марма, дзе амые і пацалуе ногі 12 вязьняў.

Гэта зьмена ў доўгай традыцыі: папярэднія папы праводзілі гэты перадвелікодны абрад у Ватыкане або ў адной з рымскіх базылік – Сьвятога Пятра або Сьвятога Яна. Адно з выключэньняў зрабіў папярэднік Францішка Бэнэдыкт XVI у 2007 годзе, калі таксама паехаў у Касал дэль Марма .

Абрад амываньня ног дванаццаці чалавек прыпамінае ўчынак Хрыста, які, паводле Бібліі, перад сваёй сьмерцю амыў ногі дванаццаці апосталаў. Гэта было жэстам яго пакоры.

Папа Францішак пасьля свайго абраньня на мінулым тыдні заявіў, што хоча , каб царква была бліжэй звычайным людзям, асабліва бедным і хворым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG