Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскі парлямэнт абмежаваў паўнамоцтвы прэзыдэнта


Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі

Парлямэнт Грузіі сёньня ў першым чытаньні прыняў папраўкі ў канстытуцыю краіны, якія тычацца паўнамоцтваў прэзыдэнта.

За зьмены ў канстытуцыю прагаласавалі 135 дэпутатаў з 147 прадстаўленых у заканадаўчым органе краіны, паведамляе агенцтва.

Згодна з законапраектам, прэзыдэнт мае права распускаць урад, але ня мае права прызначаць новы кабінэт бяз згоды парлямэнту. Прэзыдэнт мае права распусьціць парлямэнт, калі той тройчы не зацьвердзіць новы склад ураду, прадстаўлены прэзыдэнтам. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы ня будзе мець права распускаць парлямэнт у апошнія 6 месяцаў свайго прэзыдэнцкага тэрміну. Паводле дзейнай канстытуцыі прэзыдэнт Грузіі мае права распускаць і прызначаць урад, а таксама распускаць парлямэнт.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG