Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў адмежаваўся ад Беларусі ў справе віз


Дзьмітры Мядзьведзеў

Дзьмітры Мядзьведзеў

Перамовы пра адмену візавага рэжыму з Эўразьвязам Расея вядзе ад свайго імя, а не ад імя саюзнай дзяржавы зь Беларусьсю.

Пра гэта прэм’ер-міністар Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў у інтэрвію эўрапейскім выданьням.

«У нас няма дзеля гэтага ніякага даручэньня з боку беларускіх калегаў. Саюзная дзяржава не спыняе міжнародную правасуб’ектнасьць Расейскай Фэдэрацыі, якая будзе працягваць візавы дыялёг з Эўразьвязам. Беларусь мае права выбудоўваць свой дыялёг» – цытуе Мядзьведзева ІТАР-ТАСС.

Мядзьведзеў удакладніў, што Расея вядзе свой дыялёг па двух кірунках: наконт поўнай адмены віз і наконт спрашчэньня візавага рэжыму для пэўных катэгорый асобаў.
XS
SM
MD
LG