Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 сакавіка: дзень памяці Каліноўскага і адкрыцьцё выставы суполкі «Пагоня»


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У менскім офісе партыі БНФ адбудзецца адкрыцьцё новай выставы мастацкай суполкі «Пагоня». Пачатак а 16-й гадзіне.

У менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры адзначаць 10-годзьдзе беларуска-нямецкага праекту «Гістарычная майстэрня». Майстэрня прэзэнтуе вынікі сваёй працы за дэкаду. Пачатак у 19.15.

На міжнароднай канфэрэнцыі «Фатаграфія ў краінах Усходняга партнэрства: праблемы і рашэньні», што праходзіць на базе Інстытуту журналістыкі БДУ, адбудзецца абмеркаваньне праблемы сучаснай фатаграфіі ў краінах Усходняга партнэрства.

У менскіх кінатэатрах пачнецца 10-ы гарадзкі фэстываль дзіцячых і юнацкіх фільмаў «Сакавічок». Фэстываль працягнецца да 31 сакавіка.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1609 – нарадзіўся Ян Казімір Ваза, кароль Рэчы Паспалітай.

1786 – нарадзіўся Яўхім Лялевель, гісторык і грамадзкі дзяяч.

1832 – памёр Ёган Вольфганг Гётэ, нямецкі пісьменьнік, мысьляр.

1864 – загінуў на шыбеніцы Кастусь Каліноўскі, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, публіцыст.

1942 – нарадзіўся Валеры Шчукін, праваабаронца, дэпутат ВС Беларусі 13-га скліканьня.

2010 – памёр Кастусь Тарасаў, беларускі пісьменьнік, гісторык, дзяяч нацыянальна-дэмакратычнага руху.

Таксама ў гэты дзень у розныя гады нарадзіліся Марсэль Марсо і Анджэла Бадаламенці, Браты Люм’ер паказалі сваё першае кіно, Станіслаўскі з Данчанкам заснавалі МХаТ, у ЗША забаранілі мнагажэнства, Персія стала Іранам.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

Кастусь Каліноўскі, «Лісты з-пад шыбеніцы»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG