Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўда аб распаўсюджаных мітах пра зрок


Ці праўда, што сядзеньне цэлы дзень перад кампутарам або чытаньне пры недахопе сьвятла могуць сур’ёзна сапсаваць зрок?

Мы ўсе чулі, што кампутарныя маніторы могуць пашкодзіць зрок. Мы таксама ведаем, што глядзеньне на сонца можа прывесьці да сьлепаты. Інтэрнэт-выданьне health.com вырашыла зьвярнуцца да чатырох найбольш распаўсюджаных мітаў аб зроку і аддзяліць праўду ад выдумкі.

1. Сядзеньне занадта блізка да экрана тэлевізара можа выклікаць рэзь у вачах.

Гэта няпраўда. Глядзець тэлевізар зблізку бясьпечна. Іншая справа, што калі вам хочацца сядзець блізка, вам проста патрэбны рэцэпт на новыя акуляры.

2. Глядзець на кампутар занадта доўга дрэнна для зроку.

Гэта няпраўда. Праца за кампутарам не выклікае незваротных пашкоджаньняў зроку. Але варта прытрымлівацца залатога правіла, якое ў Амэрыцы фармулююць як «20-20-20». Інакш кажучы, кожныя 20 хвілін трэба паглядзець на аб’ект, які аддалены ад вас на 20 футаў (6-7 мэтраў) на працягу прынамсі 20 сэкунд.

3. Ніколі ня трэба глядзець проста на сонца неабароненымі вачыма.

Гэта праўда. Нават, калі сонца часткова закрытае падчас зацьменьня, яго сьвятло можа незваротна пашкодзіць сятчатку вока і прывесьці да сьлепаты.

4. Чытаньне пры недахопе сьвятла шкоднае.

Гэта няпраўда. Гэта не пашкодзіць зрок, але вашы вочы могуць стаць празьмерна сухімі, можа таксама ўзьнікнуць празьмернае напружаньне ў шыі ці сьпіне.
XS
SM
MD
LG