Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭГУ заяўляе, што Эўракамісія не скарачае фінансаваньня


Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт назваў чуткамі інфармацыю пра тое, што Эўракамісія пастанавіла скараціць фінансаваньне ўнівэрсытэту.

«Эўракамісія стойка падтрымлівала ЭГУ нават да таго, як унівэрсытэт перамясьціўся ў Вільню пасьля закрыцьця ў Беларусі ў 2004 годзе. Эўракамісія дала ЭГУ больш за 11 мільёнаў эўра дапамогі», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве ўнівэрсытэту.

«Факты ў тым, што Эўракамісія рэгулярна ацэньвае сваю дапамогу такім установам, як ЭГУ, і заўсёды заахвочвала ЭГУ вывучаць шляхі, каб падвысіць устойлівасьць. З гэтай мэтай Эўракамісія нядаўна замовіла кансультанта, які прапанаваў свае рэкамэндацыі, як можна зрабіць ЭГУ больш устойлівым. Ні Эўракамісія, ні ЭГУ пакуль не прымалі ніякіх рашэньняў наконт таго, якія з рэкамэндацыяў кансультанта павінны быць увасобленыя ў жыцьцё. ЭГУ і Паўночная Рада Міністраў, якая займаецца адміністраваньнем дапамогі ЭГУ, рыхтуюць кансалідаваны адказ на высновы і рэкамэндацыі справаздачы [кансультанта].

ЭГУ сёньня

У ЭГУ цяпер навучаюцца каля 1660 студэнтаў, паведамляе сайт унівэрсытэту. 95% зь іх — беларусы. Стацыянарна навучаюцца 700 чалавек. Ступень бакаляўра можна атрымаць і завочна. Прапануецца навучаньне па васьмі праграмах: ад беларусістыкі да тэорыяў і практыкаў сучаснага мастацтва. Рыхтуе ЭГУ і спэцыялістаў у галіне міжнароднага права.

Ёсьць ва ўнівэрсытэце і магістратура па сямі праграмах, аж да такой, як «экзыстэнцыйная псыхалёгія». Тут можна вучыцца вочна і завочна. Апроч таго, ЭГУ прапануе шмат онлайн-курсаў.

У дактарантуры ЭГУ рыхтуе толькі філёзафаў.

Кіраўніцтва ЭГУ таксама пацьвярджае, што любая стратэгія будучыні ЭГУ павінна адпавядаць цэнтральнай місіі ЭГУ, якая ёсьць і будзе ў тым, каб забясьпечыць студэнтаў і дасьледчыкаў зь Беларусі магчымасьцямі вучыцца і праводзіць дасьледаваньні свабодна — магчымасьцямі, якіх яны цяпер ня маюць у сваёй роднай краіне, Беларусі», — гаворыцца ў заяве ЭГУ.

Неўзабаве дададуцца камэнтары.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG