Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Менску ў Франкфурт самалёт паляцеў без пасажыраў


Рэйс Менск — Франкфурт вылецеў з нацыянальнага аэрапорту «Менск» паражняком і з затрымкай на 36 хвілін.

Прычынай стаў страйк супрацоўнікаў нямецкай авіякампаніі Lufthansa, які найбольш закрануў аэрапорты Гамбурга і Франкфурта.

«Пасажыраў гэтага рэйсу прадстаўнікі Lufthansa перасадзілі на рэйсы іншых авіякампаній. У пляне на 21.40 у нас стаіць прыбыцьцё рэйсу Lufthansa. Пакуль інфармацыі пра адмену не паступала», — паведамілі карэспандэнту Свабоды ў Нацыянальным аэрапорце «Менск».

У менскім прадстаўніцтве Lufthansa сказалі, што іх супрацоўнікі ня бралі ўдзелу ў страйку.

Нямецкая авіякампанія Lufthansa адмяніла 514 рэйсаў у сувязі з 5-гадзінным страйкам сваіх супрацоўнікаў 21 сакавіка. Значная частка зь іх — гэта нямецкія і эўрапейскія кірункі. Lufthansa, сутыкнуўшыся з ростам цэнаў на паліва, памелася замарозіць заробкі і павялічыць працоўны тыдзень на гадзіну. У адказ нямецкі прафсаюз Verdi заклікаў страйкаваць за павелічэньне заробкаў службоўцаў некалькіх падразьдзяленьняў Lufthansa.
XS
SM
MD
LG