Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША і Ізраіль – непарушны саюз


Барак Абама і Шымон Пэрэс, 20 сакавіка 2013 году

Барак Абама і Шымон Пэрэс, 20 сакавіка 2013 году

Прэзыдэнт Ізраілю Шымон Пэрэс выказаў упэўненасьць, што Злучаныя Штаты здольныя перашкодзіць Ірану ў стварэньні ядзернай зброі.

Выступаючы ў сераду ў Ерусаліме на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам, Пэрэс падкрэсьліў, што Іран зьяўляецца галоўнай пагрозай нацыянальнай бясьпецы Ізраілю. Паводле яго словаў, палестынская экстрэмісцкая групоўка ХАМАС і лібанская радыкальная групоўка «Хэзбала» таксама пагражаюць Ізраілю.

Абама прыбыў у Ізраіль зь першым афіцыйным візытам пасьля перавыбраньня на другі тэрмін. Ён запэўніў ізраільскі бок, што лічыць саюз з Ізраілем «непарушным». Найбліжэйшымі днямі прэзыдэнт ЗША правядзе перамовы зь лідэрам Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам, а таксама наведае Ярданію, дзе сустрэнецца з каралём Абдалом II.
XS
SM
MD
LG