Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавая служба прэзыдэнта Ўкраіны паведаміла, што адміністрацыя Віктара Януковіча распрацоўвае праект ягонага афіцыйнага прадстаўніцтва ў сацыяльных сетках.

Інфармацыя на гэты конт была пададзеная ў адказе з адміністрацыі Януковіча на запыт інтэрнэт-газэты «Украінская праўда».

Паводле гэтай інфармацыі, прэзыдэнт Украіны будзе прадстаўлены ў Facebook і Twitter, аднак тэрмін пачатку актыўнасьці Віктара Януковіча ў сацсетках не пазначаны.

«Аб старце праекту будзе паведамлена дадаткова», — гаворыцца ў адказе.

Актыўным карыстальнікам Facebook сярод прадстаўнікоў улады Ўкраіны зьяўляецца прэм’ер Мікола Азараў, у якога там 25 тысяч сябраў.

23 тысячы сябраў у Facebook мае папярэдніца Азарава, а цяпер палітвязень Юлія Цімашэнка. Спадарыня Цімашэнка актыўна напаўняе сваю старонку ў сацсетцы, знаходзячыся за кратамі. Апошні яе пост — віншаваньне папу Францішку з нагоды інтранізацыі.

Беларускіх кіраўнікоў Лукашэнкі і Мясьніковіча ў сацыяльных сетках няма.
XS
SM
MD
LG