Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мацьвіенка шкадуе, што Беларусь ня ў Радзе Эўропы


Валянціна Мацьвіенка
Валянціна Мацьвіенка

Пра старшыня Савету Фэдэрацыі Расеі заявіла сёньня, выступаючы ў Страсбуры.

«На жаль, сям'я Рады Эўропы пакуль ня поўная, паколькі не далічваецца Беларусі – апошняй эўрапейскай дзяржавы, якая яшчэ не ўступіла ў Страсбурскую арганізацыю», – сказала Валянціна Мацьвіенка.

«Так, там ёсьць праблемы, ёсьць некаторая неадпаведнасьць стандартам Рады Эўропы, – пагадзілася яна. – Але ж гэтая краіна пакуль наўпрост не ахопленая прававым полем арганізацыі».

На думку Мацьвіенкі, толькі сяброўства ў Радзе Эўропы палепшыць падыходы дзяржаўных органаў Беларусі да грамадзка-палітычных працэсаў.

Беларусь падала сваю заяўку на ўступленьне ў Раду Эўропы ў 1993 годзе і атрымала статус спэцыяльна запрошанага. Аднак у выніку рэфэрэндуму 1996 году гэты статус страціла. Асноўнымі ўмовамі вяртаньня статусу зьяўляецца вызваленьне палітвязьняў і адмена сьмяротнага пакараньня.

Рада Эўропы – міжурадавая арганізацыя, створаная 5 траўня 1949 году, якая цяпер аб’ядноўвае 47 дзяржаў. Беларусь сапраўды зьяўляецца адзіным выключэньнем на эўрапейскім кантынэнце. Некаторыя палітолягі пагаджаюцца, што далучэньне да РЭ дапамагло б Беларусі ў многіх сфэрах, бо, як адзначае, напрыклад, Андрэй Фёдараў, сяброўства ў гэтай арганізацыі зьяўляецца прыкметай цывілізаванасьці дзяржавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG