Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь: тры гады ў лідэрах паводле колькасьці «шэнгенаў»


Колькасьць шэнгенскіх візаў, атрыманых грамадзянамі Беларусі ў 2012 годзе, склала амаль 700 тысяч.

Гэта на 100 тысяч больш, чым у 2011 годзе. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў афіцыйнай статыстыцы, апублікаванай на сайце Эўракамісіі.

Беларусы атрымалі ў мінулым годзе 693 425 шэнгенскіх віз катэгорыі «c» (кароткатэрміновыя візы для звычайных наведвальнікаў) і 10 054 віз з абмежаваным тэрытарыяльным дзеяньнем.

Польшча выдала 291 827 візаў, Літва — 193 219, Нямеччына — 65 809.

На кожную тысячу беларусаў было выдадзена 73 шэнгенскія візы. Гэта самы высокі паказчык у сьвеце.

Беларусь яшчэ ў 2010-м выйшла на першае месца ў сьвеце па колькасьці атрыманых шэнгенскіх віз у разьліку на душу насельніцтва.

У Эўропе толькі грамадзянам краінаў постсавецкай прасторы, у прыватнасьці Расея, Украіны і Малдовы, патрэбны візы, каб уехаць у Шэнгенскую прастору.

Краіны Шенгэнскай прасторы маюць адзіны памежны катроль на вонкавай мяжы, але без памежнага кантролю на ўнутраных межах дзяржаў, якія ўваходзяць у гэтую зону.

Цяпер Шэнгенская зона складаецца з 26 дзяржаў, усё, акрамя чатырох, — сябры Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG