Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У швэдзкіх «медзьведзіроўшчыкаў» нарадзіўся хлопчык


Ганна Фрэй і Тумас Мазэці

Ганна Фрэй і Тумас Мазэці

Тумас Мазэці і Ганна Фрэй сталі бацькамі месяц таму. У іх нарадзіўся хлопчык.

«Ганна была цяжарная, калі вы прыляцелі да нас з плюшавым дэсантам?», — пытаемся мы ў Тумаса. Ён пасьміхаецца і адказвае «не», а дадае, што на прыватныя пытаньні больш адказваць ня будзе.

19 сакавіка стала вядома, што швэдзкая пракуратура пачала справу з нагоды нелегальнага перасячэньня літоўска-беларускай мяжы швэдзкімі грамадзянамі. Тумас мяркуе, што ім можа пагражаць штраф ці штосьці накшталт таго. Але на допыты іх яшчэ не выклікалі і пакуль не прызналі афіцыйна абвінавачанымі.

Мазэці кажа, што і беларускія праваахоўныя органы апошнім часам да іх не зьвярталіся. Няма ў яго і ніякіх ідэяў наконт таго, чаму менавіта цяпер швэдзкая пракуратура ўзялася за іх справу. Але, кажа ён, «я ня думаю, што гэта можа мець хаця б нейкае дачыненьне да жаданьня Швэцыі ўзнавіць дыпляматычныя стасункі зь Беларусьсю».

Аднаматорны самалёт са швэдзкім экіпажам з супрацоўнікаў кампаніі Studio Total несанкцыянавана перасек паветраную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня. Ён правёў у паветранай прасторы краіны прыкладна паўтары гадзіны, скінуўшы над Івянцом і ўскраінай Менску больш за 800 плюшавых мядзьведзікаў з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Нягледзячы на тое, што вайскоўцы і памежнікі спачатку адмаўлялі парушэньне мяжы, па гэтым факце была распачатая крымінальная справа

Тумас Мазэці і Ганна Фрэй

Тумас Мазэці і Ганна Фрэй

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG