Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такое жыцьцё: Крычаўскія баракі


Такое жыцьцё: Крычаўскія баракі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:57 0:00
У райцэнтры Крычаў, што на Магілёўшчыне, 20 сямей жывуць у бараках, узьведзеных сорак гадоў таму. Будавалі іх на скорую руку са шчытоў, абкладзеных цэглай. Людзей запэўнівалі, што жыць яны ў гэтых дамах будуць часова. Арганізацыі, якая іх узводзіла, больш няма. «Райсельгасхімію» ліквідавалі. Цяпер дамы належаць аб’яднаньню «Райаграпрамтэхснаб», але яно ледзь ліпіць, і праблемы жыхароў яго мала цікавяць.

Як высьветлілася, на самі дамы няма ніякай дакумэнтацыі, хоць жыхары і плацяць за іх квартплату. Прыватызаваць жытло людзі ня могуць. Газыфікаваць яго таксама няма як. Да ўсяго гэтага дадаецца і блытаніна з назвай вуліцы. У квітках на аплату значыцца то вуліца імя Цімашэнкі, то — Цімчанкі.

За сорак гадоў баракі прыйшлі ў заняпад. Калі маладзейшыя жыхары яшчэ могуць падтрымліваць іх у больш-менш прыдатным для пражываньня стане, то ў старых і інвалідаў такіх магчымасьцяў няма. Яны мусяць дажываць век у аварыйных хатах.

На відэа — аднаногі інвалід Віктар Мішкоў і ягоная суседка Таісія Шырокшына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG