Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар Віцебску заплаціў 500 тысячаў штрафу за абразу дзяўчыны ў сацыяльных сетках.

Летась у канцы сьнежня 39-гадовы жыхар Віцебску пакінуў нецэнзурнае выказваньне на старонцы дзяўчыны ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Дзяўчына раздрукавала старонку і напісала заяву ў міліцыю. Міліцыя правяла праверку, у выніку якой спыніла справу. Аднак пасьля у выніку скаргі ў пракуратуру, справу аднавілі.

Факт абразы пацьвердзіўся, у тым ліку самім крыўдзіцелем, расказаў агенцтву БелТА памочнік пракурора Кастрычніцкага раёну Віцебску Андрэй Млечка.

А як мяркуеце вы — ці варта караць за нецэнзурныя абразы ў сацыяльных сетках?

Пакідайце свае меркаваньні ў камэнтарах пад гэтым артыкулам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG