Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЭГУ звольнілі кіраўніка дэпартамэнту гісторыі


Прафэсар Павал Церашковіч звольнены з пасады кіраўніка дэпартамэнта гісторыі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Ён застаецца кіраўніком сэнату, дасьледчага цэнтру і выкладчыкам унівэрсытэту.

«Цяпер вельмі складная сытуацыя ва ўнівэрсытэце. І даваць цяпер нейкія камэнтары проста зарана. Я думаю зрабіць гэта пазьней», — сказаў карэспандэнту Свабоды Павал Церашковіч адносна свайго звальненьня.

На пытаньне ці ён пагаджаецца з гэтым рашэньнем, Церашковіч сказаў:

«Я выказаў сваю думку адкрыта і абвясьціў аб ёй і акадэмічнай супольнасьці, і кіроўнай радзе ўнівэрсытэту».

Павал Церашковіч сказаў, што не хацеў бы пакуль камэнтаваць сытуацыю, бо гэта ўнутраная справа ўнівэрсытэту і гэта можа нашкодзіць праекту.

На пасаду кіраўніка дэпартамэнта гісторыі ЭГУ пакуль ніхто не прызначаны.
Прарэктар ЭГУ Аляксандар Каўбаска камэнтаваць сытуацыю адмовіўся.
XS
SM
MD
LG