Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Кітаю выдаткоўваюць значныя сродкі на арганізацыю кібэршпіянажу супраць ЗША, заявіў Кевін Мандыя, кіраўнік амэрыканскай кампаніі Mandiant, якая спэцыялізуецца на абароне ад хакерскіх нападаў.

Паводле яго, у хакерскую дзейнасьць Кітаю супраць ЗША ўцягнутыя тысячы людзей і тысячы сыстэмаў. «Інфраструктура, а таксама час, працягласьць, маштабы гэтых намаганьняў зайшлі ўжо так далёка, што патрабуюць значных інвэстыцыяў», — цытуе агенцтва «Інтэрфакс» выказваньне Мандыя на слуханьнях у сэнацкай камісіі.

«Мы можам сказаць з поўнай упэўненасьцю, што гэта кітайскае падразьдзяленьне. І яго дзейнасьць, па меншай меры, санкцыянаваная урадам. Мы ня ведаем, ці носяць гэтыя людзі вайсковую форму, працуюць па кантактах, ці іх проста прыцягваюць як трэці бок», — заявіў прадстаўнік Mandiant заявіў, спаслаўшыся на вынікі праведзенага кампаніяй расьсьледаваньня.

Кіраўніцтва ЗША турбуе дзейнасьць кітайскіх хакераў супраць амэрыканскіх кампаніяў і арганізацыяў, якія займаюцца стратэгічнай бясьпекай, а таксама ўцечка амэрыканскіх сакрэтаў у Кітай.

«Відавочным фактам зьяўляецца тое, што ў апошні час мы назіраем нязьменны рост ліку пагроз нашай сістэме кібэрбясьпекі. Некаторыя фінансуюцца ўладамі, некаторыя — крымінальнымі элементамі (...) Мы ўжо ў досыць яснай і жорсткай форме данесьлі да кітайскага боку, што чакаем ад яе захаваньня ўсіх міжнародных нормаў і правілаў », - заявіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама у інтэрвію амерыканскаму тэлеканалу ABC напярэдадні.

Пры гэтым Абама адзначыў, што ў выніку такіх нападаў ЗША ўжо страцілі мільярды даляраў і пазбавіліся мноства прамысловых сакрэтаў.

Кітай неаднаразова заяўляў пра намер супрацоўнічаць з ЗША і іншымі краінамі для больш эфэктыўнай барацьбы з хакерамі. Прадстаўнікі кітайскіх уладаў таксама падкрэсьлілі, што сама КНР у апошні час неаднаразова падвяргалася падобным нападам.

«Кібэрпрастора мае патрэбу ў правілах і супрацоўніцтве, а ня ў войнах. Кітай гатовы весьці канструктыўны дыялог і супрацоўнічаць з сусьветным супольнасьцю, у тым ліку з ЗША», — заявіла на мінулым тыдні афіцыйная прадстаўніца МЗС Кітаю Хуа Чуньін.
XS
SM
MD
LG