Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: Шахцёраў выратавалі


ілюстрацыйнае фота

ілюстрацыйнае фота

Выратавальнікі паднялі на паверхню 19 шахцёраў, якія былі заблякаваныя на глыбіні 600 мэтраў.

Аварыя здарылася пасьля землятрусу, які адбыўся на паўднёвым захадзе Польшчы.

Прадстаўнік кампаніі KGHM, якая валодае капальняй, паведаміў, што шахцёраў выратавалі праз суседнюю шахту.

Апэрацыя доўжылася 7 гадзінаў.

Капальня «Рудня» знаходзіцца за 400 кілямэтраў ад Варшавы, ў Сылезіі, непадалёк ад мяжы Польшчы з Нямеччынай і Чэхіяй.

«Рудня» належыць кампаніі KGHM, якая кантралюецца дзяржавай.

KGHM зьяўляецца другім паводле велічыні здабытчыкам медзі ў Эўропе.
XS
SM
MD
LG