Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3 мільёны 600 тысяч жыхароў гэтай краіны вымушаныя былі пакінуць свае дамы, але застаюцца на тэрыторыі Сырыі.

Такія дадзеныя прывёў Вярхоўны камісар ААН ў справах уцекачоў Антоніа Гутэрэш, выступаючы на слуханьнях у Сэнаце Кангрэсу ЗША.

«Лічбы ясныя: па стане на ўчорашні дзень (панядзелак 18 сакавіка) у суседніх (зь Сырыяй) краінах знаходзілася 1 150 000 уцекачоў», — цытуе Гутэрэша ІТАР-ТАСС.

Гутэрэш дадаў, спаслаўшыся на падлікі самога ўраду Сырыі: яшчэ «3,6 мільёны чалавек зьяўляюцца змушанымі перасяленцамі ўнутры краіны».
XS
SM
MD
LG