Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны брат Кадафі


У Эгіпце органы бясьпекі арыштавалі Ахмэда Кадаф аль-Дама, былога блізкага паплечніка і стрыечнага брата забітага лібійскага дыктатара Муамара Кадафі.

Аль-Дам быў арыштаваны ў сваім доме ў Каіры. Паведамляецца, што ён здаўся паліцыі пасьля перастрэлкі паміж яго целаахоўнікамі і сіламі бясьпекі. Аль-Дам быў спэцыяльным пасланьнікам Лібіі ў Каіры. Ён пакінуў радзіму неўзабаве пасьля паўстаньня 2011 году і адхіленьня Кадафі ад улады.

На сайце Інтэрполу гаворыцца, што аль-Дам вышукваўся лібійскімі ўладамі ў зьвязку з падробкай дакумэнтаў, махлярствам і адмываньнем грошай. Таксама ў аўторак у Каіры былі арыштаваныя яшчэ два былыя дзеячы рэжыму Кадафі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG