Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпардзьё адмовіўся жыць у Расеі


Жэрар Дэпардзьё, кадр з фільма
Жэрар Дэпардзьё, кадр з фільма
Жэрара Дэпардзьё, які стаў галоўным героем навінаў, мабыць, заела туга па радзіме. Жыць у Расеі ён ня будзе. Не дапамог ні ўручаны асабіста прэзыдэнтам Расеі пашпарт, ні падораныя кватэры ў Грозным і Саранску, ні абяцаньні працаўладкаваньня.

Актор заявіў, што любіць Расею і Францыю, але жыць мае намер у Бэльгіі. Аб гэтым ён сказаў у эфіры тэлеканала Notele. Пра гэта паведамляе utro.ru.

«Сёньня ў Францыі сумна: краіна інэртная, грамадзяне ў вельмі далікатным становішчы, а ва ўраду няма вопыту для карэкцыі сытуацыі», – цытуе актора радыёстанцыя «Эхо Москвы». Таксама Дэпардзьё дадаў, што ў душы заўсёды застанецца французам і любіць сваю краіну не перастане. Паводле словаў актора, паездкі па Расеі дапамаглі яму лепш зразумець людзей, якія там жывуць.

Дэпардзьё вырашыў пасяліцца ў невялікім мястэчку Нэшэн на поўдні Бэльгіі, недалёка ад францускай мяжы. Там пралягае чыгунка, па якой можна хутка дабрацца да Парыжа.

Дарэчы, ён ужо набыў там чарговы дом і аформіў дакумэнты на жыхарства. Акрамя таго, Дэпардзьё паведаміў аб сваім намеры адкрыць у Нэшэне невялікі рэстаран. «Так, я думаю пра невялікі рэстаран. Тут (у Нэшэне) для мяне гэта месца сустрэч, але гэта (адкрыцьцё рэстарану) не дзеля грошай», – прыводзіць агенцтва РИА «Новости» словы актора. Дэпардзьё мае намер бываць у Бэльгіі ня менш за тры месяцы на год.

Дарэчы, раней актор ужо казаў аб сваіх плянах. «У мяне ёсьць расейскі пашпарт, але я француз, і ў мяне, безумоўна, будзе бэльгійскае грамадзянства», – адзначыў актор у інтэрвію францускаму спартыўнаму тэлеканалу L'EQUIPE ў Цюрыху, куды ён прыехаў на запрашэньне кіраўніка ФІФА Ёзэфа Блатэра на цырымонію ўручэньня «Залатога мяча».

Вядомы француз вырашыў зьмяніць месца жыхарства пасьля падатковай рэформы, якую меў намер увесьці прэзыдэнт яго роднай краіны. Даходы больш за 1 мільён эўра на год зьбіраліся абкласьці падаткам 75%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG