Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напачатку 2013 году запасы нерэалізаванай прадукцыі пачалі ізноў імкліва расьці: на 1 студзеня яны складалі 56.5% месячнага аб’ёму прамысловай вытворчасьці, на 1 лютага — 67.9%, на 1 сакавіка — 75.2%. Такое ўжо было ў Беларусі ў 2009 годзе.

У рэакцыі на тагачасны эканамічны крызіс беларуская эканоміка прадэманстравала адрозьненьне ад ўсіх суседзяў. Калі суседзі рэагавалі на зьніжэньне попыту і пагаршэньне кан’юнктуры зьніжэньнем вытворчасьці, то беларуская прамысловасьць запаўняла сваёй прадукцыяй склады. Менавіта гэты паказьнік, які наагул ня ўлічваецца ў нацыянальнай статыстыцы суседзяў па ўсім пэрымэтры Беларусі, стаў індыкатарам тагачаснага крызісу.

Самыя высокія значэньні паказьніка былі ў разгар крызісу, зьніжэньне яго азначала паляпшэньне сытуацыі.

У 2011-2012 гадах паказьнік складзкіх запасаў вагаўся ў дыяпазоне 50-60% ад месячнай вытворчасьці. Крызіс 2011 году меў іншую прыроду, чым папярэдні 2009 году, і не суправаджаўся ростам складзкіх запасаў.

А сёлета — імклівы рост. Гэта яшчэ не паказьнікі 2009 году, але ўжо выхад за межы таго, што было два апошнія гады.

Месяц 01’09 02’09 03’09 04’09 05’09 06’09 07’09 08’09 09’09 10’09 11’09 12’09
Складзкія запасы як доля ад сярэдняй месячнай вытворчасьці 61.1 84.6 91.3 91.8 93.2 94.9 94.6 88.3 80.2 77.8 76.7 75.7
XS
SM
MD
LG