Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суботнік, які прыпаў на аўторак

абноўлена

Суботнік, які прыпаў на аўторак
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:24 0:00
Наўпроставы лінк
19 сакавіка гарадзкія ўлады заклікалі менчукоў выйсьці на суботнік, каб расчысьціць горад ад сьнегу, які прынёс ураган «Хавэр». Паводле інфармацыі прэсавай службы Менгарвыканкаму, выйшлі бясплатна працаваць каля 70 тысяч чалавек.

Намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Ігара Карпенку мы знайшлі з шуфлем, ён прыбіраў тэрыторыю школы № 91, што на вуліцы Чырваназорнай:

«Свой сёньняшні працоўны дзень мы перанесьлі на суботу. Прыйшлі сёньня дапамагчы сваёй падшэфнай школе расчысьціць шляхі пад’езду. Выйшлі больш за 300 чалавек зь Менгарвыканкаму — усе службы, камітэты, падразьдзяленьні — працуюць па заяўках раёнаў. Старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька працуе каля ратушы, працуюць і іншыя намесьнікі старшыні ў раёнах. Я думаю, што агульнымі намаганьнямі сьнег прыбяром. Тым больш, што яшчэ да красавіка абяцаюць замаразкі. Беларусы заўсёды вырашалі многія праблемы талакой».
Намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Карпенка з шуфляй
Намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Карпенка з шуфляй

Побач з Ігарам Карпенкам, які, паводле ягоных словаў, працуе на суботніку ў дзьвюх іпастасях — як намесьнік старшыні Менгарвыканкаму і як першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі, — паплечнікі па партыі, тут іх чалавек 20. Распавядае Сяргей Анатольевіч — так ён прадставіўся:

«Мы з кампартыі, выйшлі па ўласным жаданьні. Я наагул у адпачынку. Тое, што выйшла і кампартыя, і „Белая Русь“, іншыя арганізацыі, — сьведчаньне таго, што грамадзкасьць адгукнулася. Мы разьбіліся на некалькі ўчасткаў. Вядома, працы тут яшчэ хапае. Думаю, калі людзі выйдуць і сёньня, і заўтра, — вынік будзе. Гэты сьнегапад паказаў, што беларусы — нацыя, якая можа аб’ядноўвацца і ў цяжкі момант паказаць, што яны ўсе разам».

Побач з Вайсковымі могілкамі працуюць маладыя хлопцы зь Менскага гарадзкога агенцтва дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнага кадастру.

«Добра працуецца, усё прыбралі, што намецілі».

Карэспандэнтка: «На вашу думку, як наагул падчас урагану спрацавалі гарадзкія ўлады?»

«Ня вельмі добра. Яны спачатку разгубіліся, не падрыхтаваліся».

«Спачатку ўвогуле дрэнна. Было столькі незразумелага. Пурга мяла, а працаўнікі ЖЭС дрэвы саджалі. Потым пачалі выпраўляцца. Але дарогі пачысьцілі хутка».
У нашым двары самі ўсё пачысьцілі. Калі прыехалі камунальшчыкі, ужо не было чаго рабіць

«У нашым двары самі ўсё пачысьцілі. Калі прыехалі камунальшчыкі, ужо не было чаго рабіць».

Карэспандэнтка: «А сёньня на суботнік прымусілі выйсьці?»

«Не. Маглі б і ня выйсьці. Маглі рэальна „сачкануць“. Але я падумаў, што тады б прымусілі дзяўчат нашых ісьці з шуфлямі на вуліцу, то вырашыў выйсьці сам».

З ацэнкай працы гарадзкіх уладаў, камунальных і дарожных службаў, якую далі хлопцы з Агенцтва дзяржрэгістрацыі і зямельнага кадастру, пагаджаюцца і іншыя менчукі. На пытаньне, як у цэлым людзі ацэньваюць працу гарадзкіх уладаў, я пачула такія адказы:

«На „тройку“. Дагэтуль шмат нерасчышчанага, завалы вялікія».

«Што тычыцца цэнтральных вуліц, улады справіліся. Але зайдзіце ў двары — гэта нешта неверагоднае».

«Я дагэтуль машыну адкапаць у двары не магу».

«Прыбіраюць на трасах урадавых, на праспэктах, але што тычыцца ўнутраных двароў — там жа не відаць начальству, там жах».

«Чысьцяць тое, што відаць начальству. А ўсё астатняе — «грамадзяне, чысьціце самі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG